23 снежня 2024, панядзелак, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Насельніцтва за валютны крызіс заплоціць двойчы

127

Урад Беларусі збірае двайны ураджай на ніве дэвальвацыі. А заплоціць за ўсё як заўсёды насельніцтва.

Дэвальвацыя беларускага рубля аўтаматычна зрабіла ўсіх беларусаў бяднейшымі. Ад перадвыбарнага пяцісотдаляравага сярэдняга заробку ў лепшым выпадку засталося 250 даляраў. Такі кошт, які мы з вамі заплацілі за папулізм дыктатара і правал эканамічнай палітыкі ўрада.

Аднак ураду гэтага мала і беларусаў вырашылі абабраць па другім коле. Сітуацыя, калі насельніцтва паддалося масаваму псіхозу і вымятае з крам дываны, што ляжалі гадамі, і мэблю, створаная штучна. Адмаўляючы сваім грамадзянам у магчымасці захаваць зберажэнні, улады патураюць панічным чаканням, які месяц зацягваючы афіцыйную дэвальвацыю, фактычна забараняючы імпарт, правакуючы чуткі пра дэфіцыт беларускіх рублёў (!). Адзінай магчымасцю пазбавіцца ад «белак» застаецца набыццё беларускіх тавараў, якія да гэтага моманту былі нікому не патрэбныя і ляжалі мёртвым грузам на складах.

Учора намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас на відэаканферэнцыі з рэгіёнамі па сітуацыі на спажывецкім рынку краіны так і сказаў:

«Сёння раніцай мне паступаюць званкі, і я меў размову з прэм'ер-міністрам, што многія прадпрыемствы просяць: толькі не абмяжоўвайце, не супакойваецца насельніцтва, таму што ў нас так выраслі продажы, што мы хутка разлічымся з усімі крэдытамі і, калі можна, ніякіх мер не прадпрымаць, хай продажы працягваюць расці».

Напісаць каментар 127

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках