27 лiстапада 2024, Серада, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ус прыйшоў слухаць прысуд з рэчамі

46
Ус прыйшоў слухаць прысуд з рэчамі

Прад'яўленыя яму абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў былы кандыдат назваў «жудаснымі» і «несправядлівымі».

Як паведамляе БелаПАН, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Зміцер Ус прыйшоў 20 мая ў суд Ленінскага раёна ўжо з рэчамі.

Сёння тут планавалася вынясенне прысуду па справе Мікалая Статкевіча, Зміцера Уса, Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова і Зміцера Буланава. Аднак у сувязі з хваробай суддзі Людмілы Грачовай паседжанне перанеслі на нявызначаны тэрмін.

Нагадаем, пракурор Кірыл Чубкавец прасіў прысудзіць Уса да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У выпадку прыняцця судом такога рашэння Ус быў бы узяты пад варту прама ў зале суда.

Каля будынку суду Ус з'явіўся ў джынсах і футболцы, тады як у іншыя дні прыходзіў на працэс у касцюме. Адзін з суправаджалых яго людзей нёс вялікую сумку. Аб тым, што абвяшчэнне прысуд пераносіцца, Ус не ведаў.

Ён распавёў журналістам, што купляў «зсабойку» сёння ў краме. Ус упэўнены, што ў Беларусі будуць перамены і ўсе гэта адчуюць ў бліжэйшы час. Эканамічная, палітычная і ідэалагічная сітуацыі склаліся такім чынам, што «у такім ракурсе рэжым існаваць не можа», лічыць кандыдат.

Па словах Уса, сістэма змагаецца з ім, таму што ён пачаў змагацца з уладай. У апраўдальны прысуд Ус не верыць. «На волі мяне не пакінуць», - перакананы ён.

Прад'яўленыя яму абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў кандыдат назваў «жудаснымі» і «несправядлівымі».

К андыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін, які прыйшоў на абвяшчэнне прысуду, каментуючы сітуацыю журналістам, адзначыў: «Суддзя можа захварэць толькі па загадзе. Калі суддзя нечакана захварэла - значыць паступіў загад».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках