Сустрэча «без гальштука» (Фота)
112- 20.05.2011, 5:49
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам РФ Уладзімірам Пуціным праходзіла ў чацвер увечары у загараднай рэзідэнцыі беларускага кіраўніка.
Лукашэнка і Пуцін у пачатку сустрэчы здзейснілі сумесную прагулку па рэзідэнцыі.
Як паведамілі РІА Новости ў асяроддзі расейскага прэм'ера, Лукашэнка і прэм'ер РФ плануюць працягнуць зносіны ў нефармальнай абстаноўцы. Сярод актуальных тэм, якія яны абмяркуюць, будзе, як чакаецца, пытанне аб прадастаўленні крэдыту Менску, сказаў суразмоўца агенцтва.
Інфармацыі аб выніках сустрэчы «без гальштука» да гэтага часу няма.
Фота: Прэс-служба ўрада Расеі.