27 лiстапада 2024, Серада, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікоў «Беларусбанку» прымушаюць купляць дываны і майткі

94

Склады прадпрыемстваў “разгружаюць” з дапамогаю дзяржаўных службоўцаў.

“Прыйшла кіраўніца і заявіла, што кожны працаўнік абавязаны набыць берасцейскі дыван. Маўляў, прадпрыемства цярпіць страты, трэба падтрымаць”, – паскардзілася “Белсату” працаўніца аднаго са сталічных аддзяленняў “Беларусбанку”. Жанчына кажа, што дыван ёй не патрэбны, “дый нямодныя яны, бо мадэлі не мяняліся з савецкага часу, але купляць давядзецца, бо начальства сказала: “Трэба!”.

Жанчына таксама распавяла, што ў іншым аддзяленні “дапамагаюць” Баранавіцкаму баваўнянаму камбінату – туды прывезлі пасцельную бялізну і жаночыя майткі, на цэтліках якіх пазначана, што іх вырабілі яшчэ ў 2005 г.

Між тым, паводле звестак Белстату, толькі сёлета за чатыры месяцы запасы на прамысловых складах выраслі на 36,5 %. На 1 траўня яны склалі ў эквіваленце 6 трлн 859,8 млрд беларускіх рублёў, або 52,1 % сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці.

Як сведчыць статыстыка, найбольш пагрозлівая сітуацыя на прадпрыемствах лёгкай прамысловасці – у сярэднім запасы перавышаюць сярэднямесячныя аб’ёмы вытворчасці ў 1,5–7,3 разоў.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках