2 лiстапада 2024, Субота, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп: Ад мяне два дні хавалі інфармацыю аб тым, дзе знаходзіцца мой муж

32

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, знаходзіцца ў следчым ізалятары МУС на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Пра гэта БелаПАН паведаміла жонка палітыка журналістка Ірына Халіп.

«Ад мяне два дні хавалі інфармацыю, дзе знаходзіцца мой муж, - распавяла яна. - Хачу заўважыць, што, у адрозненне ад іншых палітвязняў, Андрэй Саннікаў не меў магчымасці ўсе гэтыя пяць месяцаў перапісвацца з уласнай жонкай. Спачатку я, як і ён, знаходзілася ў СІЗА КДБ, а паміж камерамі перапіска забароненая. А потым я утрымлівалася пад хатнім арыштам, і ў мяне была поўная забарона на напісанне і адпраўленне лістоў».

Учора журналістка нарэшце атрымала магчымасць спаткання з мужам, аднак пасля паўтарыгадзіннага чакання ёй паведамілі, што Саннікава ў СІЗА КДБ няма. Не было яго і ў менскім СІЗА №1 («Валадарка»), і ў Жодзінскім СІЗА.

«Калі я заявіла, што муж знік, і журналісты сталі атакаваць КДБ, - распавядае Ірына, - дзяжурны ім адказаў: Саннікаў - па-ранейшаму ў СІЗА КДБ, яго нікуды не пераводзілі. На пытанне, чаму ж родным паведамілі, што яго там няма, быў адказ: працаўнікі СІЗА не падпарадкоўваюцца самому КДБ, і таму пытанні да іх. І яшчэ - мы можам падаць скаргу на імя начальніка ізалятара. Мы яе напісалі, нам ветліва адказалі, што адказ мы атрымаем праз 30 дзён».

Раніцай 19 мая Ірына Халіп зноў паспрабавала атрымаць спатканне з мужам, аднак у следчым ізалятары КДБ, зноў жа пасля паўтарыгадзіннага чакання, ёй сказалі, што Саннікаў адпраўлены ў СІЗА на Валадарскага. Час быў страчаны, і сустрэцца з ім не атрымалася. Паколькі дазвол не спатканне дзейнічае толькі тры дні, прыйшлося ехаць у суд і афармляць новы. «Калі я не патраплю да яго заўтра, - кажа Халіп, - то не патраплю зусім - далей ідуць выходныя дні, і разам з імі скончыцца чарговы тэрмін дзеяння дазволу. Не ведаю, што чакае мяне заўтра, але ў 8.00 я буду стаяць пад дзвярыма СІЗА №1 Менска».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках