27 лiстапада 2024, Серада, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы за чатыры месяцы завезлі ў краіну каля 134 тыс. аўтамабіляў

46
Беларусы за чатыры месяцы завезлі ў краіну каля 134 тыс. аўтамабіляў

За студзень-красавік бягучага года ў Беларусь было ўвезена каля 134 тыс. аўтамабіляў.

Аб гэтым паведаміў у чацвер у Менску журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі Аляксандр Шпілеўскі, перадае «Інтэрфакс Захад».

«Па статыстыцы, за мінулы год ўвезена больш за 190 тыс. машын. За чатыры месяцы гэтага года ўвезена прыкладна 134 тыс. машын. Хутка мы выйдзем амаль на гадавы ўвоз», - сказаў А. Шпілеўскі.

У той жа час ён падкрэсліў, што «не трэба ўскладняць праблему ўвозу машын».

А. Шпілеўскі адзначыў, што вялікая частка увезеных у краіну аўтамабіляў застанецца ў Беларусі для «абнаўлення аўтапарка, частка, натуральна, пойдзе ў Расею». "Калі ўзяць 150 млн насельніцтва Расеі, то 100 тыс. машын наўрад ці згуляюць вялікую ролю ў эканоміцы РФ», - дадаў старшыня ДМК.

Закранаючы пытанне ўвазных пошлін на аўтамабілі, А. Шпілеўскі заўважыў, што «для нас не карэктна каментаваць пытанне далейшых змяненняў мытных пошлін».

У сваю чаргу кіраўнік Федэральнай мытнай службы Расеі (ФМС) Андрэй Бяльянінаў адзначыў, што «пытанне, ці будуць у далейшым пошліны зніжацца або падвышацца - гэта па-за нашай кампетэнцыяй». «Гэта вырашаюць ўрады нашых краін, мы ж толькі выконваем прынятыя рашэнні», - дадаў А. Бяльянінаў. Па ягоных словах, «той узровень узаемаадносінаў, які існуе паміж нашымі службамі, дазволіць аператыўна рэагаваць на любыя рашэнні па пытанні мытных пошлін».

«Мы разумеем, наколькі гэта (мытныя пошліны на аўтамабілі) адчувальна для беларусаў, але зараз ідзе выраўноўванне пошлін пад расейскі ўзровень», - працягнуў кіраўнік ФМС.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках