27 лiстапада 2024, Серада, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі парламентарый ўзяў шэфства над Мікалаем Статкевічам

7
Нямецкі парламентарый ўзяў шэфства над Мікалаем Статкевічам

Дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў Франц Цёнес ўзяў шэфства над беларускім палітвязнем Мікалаем Статкевічам.

Кампанію «Шэфства над палітвязнямі» ініцыявала праваабарончая арганізацыя Libereco, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Боне. Яе мэта - каб кожны палітвязень у Беларусі і ягоная сям'я атрымалі маральную і палітычную падтрымку з боку нямецкіх парламентарыяў, паведамляе «Радыё Свабода».

Як заявіў нямецкі сацыял-дэмакрат, ён мае вельмі вялікую павагу да Мікалая Статкевіча за тое, што той выставіў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Беларусі і прыняў удзел у дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі выбараў.

Цёнес таксама адзначыў, што хоць Мікалаю Статкевічу пагражае працяглы тэрмін пазбаўлення волі, нават у зале суду ён змагаецца за дэмакратыю.

Прымаючы шэфства над беларускім палітвязнем, нямецкі палітык, па ягоных словах, дае зразумець: беларускі кіраўнік не можа разлічваць на тое, што «ягоны ціск на дэмакратычны рух у краіне застанецца незаўважаным», бо міжнароднае супольнасць пільна сочыць за ўсімі падзеямі ў Беларусі.

Франц Цёнес будзе змагацца за неадкладнае вызваленне палітвязня.

У пачатку мая аб шэфства над палітвязнем Аляксандрам Атрошчанкавым заявіў дэпутат нямецкага бундэстага, сацыял-дэмакрат Крыстаф Штрэсер.

Яшчэ раней дэпутат Бундэстагу ад фракцыі зялёных, каардынатар па пытаннях Усходняй Еўропы Марылуіза Бэк ўзяла шэфства над кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах Андрэем Саннікавым.

Таксама аб шэфства над палітвязнем Зміцерам Бандарэнкам абвясціў дэпутат Еўрапейскага парламента ад Польшчы, прадстаўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Марэк Мігальскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках