Юрый Шаўчук падтрымаў беларускіх вязняў сумлення (Відэа)
33- 18.05.2011, 12:03
Юрый Шаўчук, лідэр гурту ДДТ, падпісаў паштоўкі беларускім палітвязням.
«Не бывае свабоды па ўзоры Лукашэнкі, свабода альбо ёсць, альбо яе няма... Гэтыя хлопцы - вельмі годныя людзі, я проста перад імі схіляюся, як і многія людзі тут, у Расеі. Я жадаю ім мужнасці, разумею, як гэта цяжка. Але з іншага боку - вы не адныя, рабяты», - сказаў у сваім відэазвароце рок-музыка. - «Улада, якая так абыходзіцца са сваімі свабоднымі грамадзянамі, яна баязлівая. А гэта ўжо ейны пракол. Вялікая чорная дзірка на ейным целе, у якой яна і распусціцца».
Падпісаць паштоўку палітвязням можна на сайце http://pashtouka.org.