23 снежня 2024, панядзелак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адрозненне ад Саннікава Някляева вырашылі не ізаляваць

92
У адрозненне ад Саннікава Някляева вырашылі не ізаляваць

Кандыдатам Уладзіміру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму і, а таксама прадстаўнікам іхніх каманд пракурор папрасіў даць ўмоўныя тэрміны.

Пракурор Андрэй Кажэўнікаў папрасіў суд даць:

Уладзіміру Някляеву - 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады.

Андрэю Дзмітрыеву - 3 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпраўленчым тэрмінам 2 гады.

Аляксандру Фядуту - 2 гады ўмоўна з выпраўленчым тэрмінам 2 гады.

Сяргею Вазняку - 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага кшталту з адтэрміноўкай на 2 гады.

Віталю Рымашэўскаму - 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпраўленчым тэрмінам 2 гады.

Анастасіі Палажанка - 1 год 6 месяцаў ўмоўна з выпраўленчым тэрмінам на 1 год.

Больш за «мяккі» падыход абумоўлены тым, што ім інкрымінаваліся не «масавыя беспарадкі», а «удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Па гэтым артыкуле санкцыі больш мяккія - да трох гадоў пазбаўлення волі.

Увесь судовы працэс па справе 6 абвінавачаных, у асноўным, датычыўся разгляду справаў каманды Уладзіміра Някляева і кампаніі «Гавары праўду». У прыватнасці, больш за ўсё ў судзе разбіраліся пытанні фінансавання кампаніі.

Вялікі скандал выклікалі прызнальныя паказанні Аляксандра Фядуты, Сяргея Вазняка і Андрэя Дзмітрыева, якія яны давалі, па запэўненні пракурора, падчас следства. Гаворка ішла аб фінансаванні выбарчай кампаніі Някляева. Самі падсудныя заявілі, што іх запалохвалі падчас следства і адмаўляліся камэнтаваць гэтыя паказанні, як што не адносяцца да справы.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў, нагадаем, быў прысуджаны 14 мая да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Больш жорстка распраўляюцца і з ягонай камандай. Адзін з кіраўнікоў выбарчага штабу Саннікава Зміцер Бандарэнка асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, хоць інкрэмінуемы яму артыкул таксама быў «зроблены больш мяккім». Прэс-сакратар Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў асуджаны на 4 гады ўзмоцненага рэжыму. 3-4 гады турмы атрымалі і актывісты штаба кандыдата.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках