23 лiстапада 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Пракаповіч выйшаў на працу на гадзіну і збег

106
Пётр Пракаповіч выйшаў на працу на гадзіну і збег

«Прахварэлы» паўтара месяцы кіраўнік Нацбанка выйшаў у панядзелак на працу.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар НББ Анатоль Драздоў.

Між тым, А. Драздоў пазней праінфармаваў, што П. Пракаповіч правёў нараду і «ўзяў бальнічны яшчэ на тыдзень».

Як паведамлялася, у перыяд адсутнасці кіраўніка НББ у Беларусі распачаўся валютна-фінансавы крызіс, які ўлады афіцыйна працягваюць ігнараваць.

Зараз банкаўская супольнасць чакае ад кіраўніка НББ прыняцця радыкальных рашэнняў у частцы курсаўтварэння, бо ў Беларусі зараз афіцыйна дзейнічаюць, як мінімум, тры абменныя курсы нацвалюты: афіцыйны курс (Br3084/$1), курс на рынку наяўнай валюты (не больш за Br4 тыс./$1 на раніцу панядзелка ў адпаведнасці з вуснай рэкамендацыяй НББ) і пазабіржавы курс (Br6 тыс./$1). Акрамя таго, на рынку наяўнай валюты ва ўмовах ейнага вострага дэфіцыту актыўна выкарыстоўваецца «шэры» курс, які набліжаецца да Br5 тыс.

Множнасць курсаў і беспрэцэдэнтны аб'ём эмісіі наяўных беларускіх рублёў, выпушчаных Нацбанкам у красавіку ў абарот, прывёў да рэзкага скоку інфляцыі, якая ў мінулым месяцы склала 4,5%. Гадавая інфляцыя ў красавіку склала 18,1%.

У гэтых умовах НББ фактычна увёў нарматыўнае размеркаванне наяўнай замежнай валюты сярод фізічных асоб, усталяваўшы яе продаж на сацыяльныя мэты праз найбуйнейшы Дзяржбанк - ААТ «ААБ Беларусбанк».

Паводле ацэнкі шэрагу экспертаў, валютна-фінансавы крызіс, у які Беларусь трапіла з-за рэзкага змякчэння грашова-крэдытнай палітыкі з другой паловы 2010 года і хранічнага росту дэфіцыту знешняга гандлю, перарастае ў эканамічны крызіс, вынікам якога можа стаць жорсткая рэцэсія і праблемы з пагашэннем знешніх даўгоў.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках