23 снежня 2024, панядзелак, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Халіп - 2 гады з адтэрміноўкай, Севярынцу - 3 гады «хіміі»

117
Халіп - 2 гады з адтэрміноўкай, Севярынцу - 3 гады «хіміі»

(абноўлена) У Дзень салідарнасці вынесеныя чарговыя прысуды ўдзельнікам акцыі пратэсту супраць падтасоўкі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і кіраўніка перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Паўла Севярынца прысудзілі да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у месцы адбывання пакарання.

Кіраўніка перадвыбарчага штаба кандыдата Мікалая Статкевіча Сяргея Марцалева - да 2 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Журналістку, жонку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірыну Халіп да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады.

Прысуд вынесла суддзя Жанна Брысіна.

Нагадаем, што муж Ірыны Халіп, кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў 14 мая быў прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Больш за «мяккі» падыход да Халіп, Севярынца і Марцалева абумоўлены тым, што ім інкрымінаваліся не «масавыя беспарадкі», а «удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Па гэтым артыкуле санкцыі больш мяккія - да трох гадоў пазбаўлення волі.

Ірына Халіп, Павел Севярынец і Сяргей Марцалеў былі арыштаваныя 19 снежня 2010 і змешчаныя ў СІЗА КДБ. 29 студзеня 2011года журналістка была пераведзеная з ізалятара пад хатні арышт. Севярынец і Марцалеў ўвесь гэты час знаходзіліся пад вартай.

Абвінавачванне падсудным адвакаты назвалі «юрыдычна непісьменнымі». Нават дзяржаўнае абвінавачванне не разабралася, у чым іхняя віна. Уся віна ў тым, што яны ішлі ў калоне дэманстрантаў па вуліцы падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Палажэнні абвінаваўчага заключэння сама Ірына Халіп назвала «надуманымі, з тэрміналогіяй піянерскага лагера». У прыватнасці, так яна ацаніла палажэнне абвінавачвання пра тое, што яна сваім прыкладам прыцягвала іншых, хто ішоў у калоне.

«Я не прызнаю сябе вінаватай. Я выконвала свае журналісцкія абавязкі, і выканала іх выдатна. Я не пакідала свайго мужа і яму са мной было лягчэй», - заявіла напярэдадні журналістка.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках