22 лiстапада 2024, Пятніца, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС абяцае ператварыць Беларусь у Паўночную Карэю

117
МЗС абяцае ператварыць Беларусь у Паўночную Карэю

МЗС Беларусі заявіў аб гатовасці забараніць дысідэнтам выезд з краіны.

Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, перадае БелТА.

«Калі сітуацыя будзе развівацца па негатыўным сцэнары, то мы будзем гатовыя пайсці на кропкавыя меры ў адказ, перш за ўсё ў дачыненні да тых палітыкаў і тых структур, якія з'яўляюцца генератарамі антыбеларускай дзейнасці», - сказаў прэс-сакратар. У той жа час ён патлумачыў, што казаць аб адказных мерах дарэчы, калі паўстане рэальная неабходнасць іх увядзення. «Цяпер мы ўцягнутыя ў працэс, каб заклікі Еўрапейскага парламента не рэалізаваліся ў выглядзе рашэнняў Рады ЕЗ, - адзначыў ён. - І калі нашыя намаганні будуць рэалізаваныя станоўча і ў нашых партнёраў пераможа здаровы сэнс, то, магчыма, аб адказных мерах нам і не прыйдзецца гаварыць».

Андрэй Савіных звярнуў увагу, што па многіх пытаннях, якія патрабуюць сур'ёзнай прапрацоўкі, падрыхтоўка пачынаецца задоўга да прыняцця рэальнага рашэння. Прапрацоўка пытанняў ідзе па ўсіх магчымым сцэнарах, а рашэнне прымаецца толькі па адным з іх.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках