23 снежня 2024, панядзелак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз уважліва сочыць за ходам судовых працэсаў

11
Еўразвяз уважліва сочыць за ходам судовых працэсаў

Еўразвяз будзе ацэньваць сітуацыю ў Беларусі пасля заканчэння ўсіх судзілішчаў над удзельнікамі мірнай акцыі пратэста 19 снежня 2010 года.

Аб гэтым заявіў 13 мая часовы павераны ў справах ЕЗ у Беларусі Жан Эрык Хольцапфель на сустрэчы з беларускімі журналістамі, перадае БелаПАН.

Рашэнне ЕЗ будзе залежаць ад вынесеных прысудаў, сказаў Хольцапфель. Ён адзначыў, што Еўразвяз уважліва сочыць за ходам судовых працэсаў і лічыць іх палітычна матываванымі.

Акрамя таго, сітуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца 23 мая на паседжанні Рады ЕЗ па замежных справах, заявіў дыпламат.

12 мая Еўрапарламент заклікаў Еўракамісію, Раду ЕЗ і краіны - партнёры Еўразвяза «пашырыць абмежавальныя меры ў дачыненні да беларускага рэжыму, у тым ліку ўвесці кропкавыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні прадпрыемстваў, якія належаць дзяржаве», у сувязі з крымінальным пераследам фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 снежня, а таксама ціскам на незалежныя СМІ.

Хольцапфель паведаміў, што два дні таму наведваў судовае паседжанне па справе Андрэя Саннікава і іншых абвінавачаных, якіх судзяць разам з ім, і быў шакаваны, убачыўшы Саннікава за кратамі. 13 мая часовы павераны ў справах ЕЗ у Беларусі прысутнічаў на судовым паседжанні па справе Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага і ўдзельнікаў іхніх ініцыятыўных груп.

Хольцапфель выказаў занепакоенасць сітуацыяй, якая склалася ў беларускай прэсе, у прыватнасці пагрозай закрыцця газет «Народная воля» і «Наша ніва» і абвінавачваннем гродзенскаму журналісту Анджэю Пачобуту.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках