23 снежня 2024, панядзелак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на бензін могуць змяніцца

36
Кошты на бензін могуць змяніцца

Кошты на бензін могуць змяніцца, калі «супадуць пэўныя прычыны і ўмовы».

Аб гэтым заявіла БелаПАН прэс-сакратарка канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка на просьбу пракаментаваць інфармацыю аб магчымым у бліжэйшыя дні павышэнні коштаў на паліва.

Пры гэтым яна адзначыла, што «павышэнне альбо зніжэнне коштаў - гэта не планаваная акцыя». Па словах Касцючэнка, чуткі пра падвышэнне кошіаў распаўсюджваліся і раней, у красавіку, аднак, гэтага не адбылося.

«Белнафтахім» раней тлумачыў, ад чаго залежаць кошты на бензін. У прыватнасці сярод прычын падаражэння названыя: падаражэнне сыравіны, дысбаланс коштаў з суседнімі краінамі, падатковая нагрузка ў выглядзе акцызаў, павелічэнне тарыфаў на электраэнергію і газ, транспартныя выдаткі. «Улічваючы ўсе згаданыя акалічнасці, канцэрн «Белнафтахім» вымушаны прымаць меры для выраўноўвання дысбалансу коштаў і павышэння эфектыўнасці дзейнасці НПЗ пры рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку. У адпаведнасці з сітуацыяй прымаецца рашэнне аб змяненні коштаў на нафтапрадукты», - падкрэсліваюць у канцэрне.

На шэрагу АЗС БелаПАН паведамілі, што кошты застаюцца на ранейшым узроўні і пакуль ніякіх дакументаў аб павышэнні яны не атрымлівалі.

У 2011 годзе рознічныя кошты на аўтамабільнае паліва падвышаліся тройчы ў сакавіку (3 сакавіка - на 4,5-10%, 14 сакавіка на Аўтабензін «Нармаль-80» - на 18,9%, 31 сакавіка - на 10%).

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках