Зміцера Бандарэнку перавялі ў турму на Валадарскага
3- 12.05.2011, 13:00
Палітвязня Зміцера Бандарэнку 10 мая перавялі з СІЗА КДБ у турму на вуліцы Валадарскага.
Пра гэта charter97.org паведаміла жонка палітыка Вольга Бандарэнка. Сёння яна змагла сустрэцца з ім у турме.
Па словах Вольгі, умовы ўтрымання на Валадарцы «ў чымсьці лепшыя, у чымсьці горшыя». Так, Зміцера Бандарэнку да гэтага часу не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Бальнічная картка засталася ў КДБ, і палітвязень фармальна для адміністрацыі Валадаркі з'яўляецца здаровым.
Вольга Бандарэнка паведаміла, што ў выпадку, калі касацыйная скарга не будзе задаволеная, Зміцера накіруюць у выпраўленчую калонію №15 у Магілёве.
Нагадаем, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бандарэнку па фальшывым абвінавачанні ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму. Гаворка ідзе пра мірную шматтысячную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.