27 лiстапада 2024, Серада, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўка рэфінансавання падвышаецца да 14%

10
Стаўка рэфінансавання падвышаецца да 14%

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка з 18 мая 2011 г. павышаецца на 1 адсоткавы пункт і складзе 14 адсоткаў гадавых.

Дадзенае рашэнне прынятае з улікам значнага росту ў гэтым годзе спажывецкіх коштаў у Рэспубліцы Беларусь, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Павышэнне ўзроўню стаўкі рэфінансавання, а адпаведна і адсоткавай стаўкі па ўкладах, «узмоцніць абарону рублёвых дэпазітаў ад абясцэньвання, павялічыць іхнюю прыбытковасць, а таксама будзе спрыяць стымуляванню прытоку грашовых сродкаў у банкі. Гэта станоўча адаб'ецца на пашырэнні рэсурснай базы крэдытна-фінансавых установаў і іхніх магчымасцях па задавальненнюіпопыту насельніцтва і прадпрыемстваў на банкаўскія паслугі», лічаць у Нацбанку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках