23 лiстапада 2024, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар’я Корсак: Пасля выступу Міхалевіча катаванні ў СІЗА КДБ спыніліся

5
Дар’я Корсак: Пасля выступу Міхалевіча катаванні ў СІЗА КДБ спыніліся

Пра гэта жонка палітычнага вязня Аляксандра Атрошчанкава даведалася ад мужа, калі ў калоніі «Віцьба-3» праходзіў дзень адкрытых дзвярэй.

Паводле жанчыны, паразмаўляць з мужам ёй удалося падчас канцэрту самадзейнасці вязняў, паведамляе Белсат. «Саша пацвердзіў, што ўсё, пра што гаварыў Алесь Міхалевіч, – гэта праўда. Болей за тое, менавіта пасля выступу Міхалевіча катаванні спыніліся. Магчыма, у КДБ спужаліся гэтага розгаласу», – мяркуе Дар’я.

Аляксандр Атрошчанкаў таксама распавёў, што ў якасці псіхалагічнага ціску выкарыстоўвалі электрашокеры: шчоўкалі імі над вухам, каб спалохаць затрыманых і атрымаць патрэбныя паказанні.

Дар’я Корсак раней падала заяву ў пракуратуру, каб там праверылі факты катаванняў. І як ёй стала вядома ад Аляксандра, у калонію прыязджаў следчы пракуратуры: «Калі Саша пачаў распавядаць пра тое, што адбывалася у КДБ, следчы парваў пратакол і пачаў пагражаць. Тады муж заявіў, што будзе з ім размаўляць толькі ў прысутнасці адваката».

Дар’я гаворыць, што днямі атрымала ліст з пракуратуры. У ім пазначана, што Аляксандр Атрошчанкаў адмовіўся даваць паказанні па выкладзеных ёю фактах. Але жанчына зноў збіраецца скардзіцца ў пракуратуру на дзеянні яе супрацоўніка і з патрабаваннем праверкі па новых абставінах.

Нагадаем, прэс-сакратара кандыдата на прэзідэнцтва Андрэя Саннікава Аляксандра Атрошчанкава пакаралі чатырма гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму за «ўдзел у масавых беспарадках».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках