27 лiстапада 2024, Серада, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька беларускага палітвязня звярнуўся за дапамогай у расейскую амбасаду

22
Бацька беларускага палітвязня звярнуўся за дапамогай у расейскую амбасаду

У расейскую амбасаду ў Беларусі паступіў зварот ад бацькі аднаго з арыштаваных удзельнікаў акцыі пратэсту, якая прайшла 19 снежня 2010 г. у Менску.

Грамадзянін Расеі Рым Мірзаянаў звярнуўся ў амбасаду Расеі ў Беларусі з просьбай да расейскіх дыпламатам прысутнічаць на судзе над ягоным сынам, Фёдарам Мірзаянавым, арыштаваным за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня і абвінавачаным ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" (арт. 293 ч.2 КК РБ, ад 3-х да 8-і гадоў пазбаўлення волі).

У звароце, адрасаваным асабіста да амбасадара Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Сурыкава А.А., Рым Мірзаянаў просіць амбасадара не заставацца абыякавым да ягонага лёсу і лёсу ягонай сям'і: «Увага расейскага боку да гэтага працэсу магла б выратаваць невінаватага чалавека!», - перакананы бацька 20-гадовага вязня СІЗА № 1 г. Менска.

У заяве Рым Мірзаянаў настойвае на невінаватасці свайго сына: «Мой сын па заклікам кандыдатаў у Прэзiдэнты, якія прагучалі па афіцыйных каналах тэлебачання і радыё, сапраўды прыняў удзел у шэсці і мітынгу 19 снежня 2010 года. Ён выйшаў на плошчу, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, а ў выніку адбыў у турме 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На якой падставе яму ставіцца цяпер яшчэ і абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках, мне не вядома. Мой сын, па ягоным прызнанні, падчас акцыі пратэсту гвалтоўных дзеянняў не здзяйсняў, матэрыяльнай шкоды нікому не нанёс, пры затрыманні супраціву органам правапарадку не аказваў».

Тым не менш, разлічваць на бесстаронняе расследаванне справы і на справядлівы прысуд Рыму Мірзаянаву не прыходзіцца, па ягоных словах следства па справе ягонага сына «вядзецца ў закрытым рэжыме з элементамі ціску і запалохвання».

У сваёй заяве Рым Мірзаянаў таксама сведчыць аб нечалавечых умовах утрымання зняволеных у СІЗА:

«Двойчы майго сына змяшчалі ў перапоўненыя камеры, дзе не ўсім хапала месца для сну. За час знаходжання ў СІЗА Фёдар двойчы перахварэў вострымі рэспіраторнымі захворваннямі, у яго абвастрыўся гастрыт і язва дванаццаціперснай кішкі, пагоршыўся зрок. Медыцынскае абследаванне Фёдара было здзейсненае толькі праз 4 тыдні па патрабаванні маці».

Раней беларуская пракуратура праігнаравала хадайніцтва аб змене меры стрымання Фёдару Мірзаянаву, хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы таксама было адхіленае.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках