24 снежня 2024, aўторак, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змятаюць з паліц цукар і сланечнікавы алей

210
Беларусы змятаюць з паліц цукар і сланечнікавы алей

Беларусы змятаюць з прылаўкаў сланечнікавы алей і цукар. Ажыятаж звязаны з інфармацыяй аб магчымым падаражэнні гэтых прадуктаў.

Па прагнозах, цукар будзе каштаваць 8 тысяч рублёў, алей - 11 тысяч. У Белдзяржхарчпраме заяўляюць, што падымаць кошт як на цукар, так і на алей у бліжэйшыя тры месяцы не плануюць. Хоць крыніцы на ўмовах ананімнасці заяўляюць, што па крайняй меры адзін з гэтых прадуктаў падаражэе.

Учора, у 22.00, за гадзіну да закрыцця адной з крамаў у Зялёным лузе паліцу з алеем амаль спустошылі, піша чытачка TUT.BY Ганна.

"Калі я падышла да паліцы, алею там было вельмі мала. Мужчына з жанчынай доўга выбіралі, у выніку ўзялі тры розныя бутэлькі і сышлі. Мне атрымалася зняць на тэлефон напаўпустую паліцу. Праўда, амаль адразу ж супрацоўніца крамы прыйшла з каляскай і запоўніла паліцу. У чарзе ўсе трое, што стаялі за мной, былі з алеям", - распавядае Ганна.

Пасля 22.00 у адной з крамаў "Еўраопт" алей выносілі скрынкамі, распавяла Марыя.

Аб магчымым падаражэнні цукру паведамляе чытач сайта Аляксандр Кішкурна:

"Зайшоў учора, 7.04.2011, у краму па шляху з працы дадому, так народ грабе цукар торбамі, каму колькі пад сілу несці. Так я, не будзь дурнем, таксама прыкупіў 5 кг. Кажуць, ён будзе каштаваць 8000 рублёў".

Распавядае наведвальнік Максім:

"У "Гіпа" на Жукоўскага ўчора сам бачыў, як скуплялі цукар і геркулес. Гэта было ў раёне 21.30. Жонка каля 20.00 у "Чкалаўскім" на Жукоўскага бачыла, як скупляюць цукар. Кажуць, што цукар будзе каштаваць 8 000, ёй так жанчына сказала, якая азартна скупляла цукар, - цягнула ў калясцы каля 20 пачкаў".

"У "Магілёўскім" у 9 раніцы панікі не было. 3 віды сланечнікавага алею, самы танны 6670 рублёў, цукру заваліся па 3660", - паведаміла Марына.

"Ужо завезена па 11 000"

Супрацоўніца крамы ў Серабранцы паведаміла TUT.BY на ўмовах ананімнасці, што алей "ужо завезены па 11 000". Калі прададуць рэшткі, на прылаўках нібыта з'явіцца тавар па новым кошце.

У той жа час на аднаго з гандлёвых прадстаўнікоў прадпрыемства-вытворцы расліннага алею 7 красавіка абрынуўся шквал тэлефанаванняў з просьбай "даць алею". Пра гэта ён распавёў TUT.BY на ўмовах ананімнасці. Па ягоных словах, новы кошт алею ў розных гандлёвых сетках Менска будзе ад 9 і 11 тысяч.

TUT.BY атрымаў яшчэ адзін ананімны каментар на беларускім прадпрыемстве, дзе вырабляецца сланечнікавы і раслінны алей. Там падвышэнне кошту пацвердзілі і абгрунтавалі падаражаннем сыравіны і недахопам валюты. Пры гэтым тэрміны і новы кошт на алей паведаміць адмовіліся.

Афіцыйна: павышэнне коштаў на цукар і алей не плануецца

У канцэрне "Белдзяржхарчпрам" заявілі, што ў бліжэйшыя тры месяцы кошт на цукар пераглядаць не плануюць.

"Па стане на 01.04.2011 года запасы цукру на складах арганізацый цукровай галіны складаюць 180 тысяч тон, што дастаткова для забеспячэння патрэбнасці ўнутранага рынку рэспублікі цукрам да сезону перапрацоўкі цукровых буракоў ураджаю 2011 года", - заявілі ў канцэрне. З 12 лютага згодна з пастановай Мінэканомікі рознічны кошт на цукар за 1 кг фасаванага у п/э і папяровыя пакеты складае 3600 рублёў.

У Мінэканомікі пацвердзілі, што падаражэння цукру ў бліжэйшы час не будзе. Для таго каб кошт на цукар павысілі, павінны паступіць зварот у міністэрства (з эканамічнымі абгрунтаваннямі павышэння). Пакуль такіх зваротаў не паступала.

Кошты на алей таксама падвышаць не плануецца, адзначылі ў Белдзяржхарчпраме.

Напісаць каментар 210

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках