24 снежня 2024, aўторак, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ раіць павысіць адсоткавыя стаўкі і дэвальваваць рубель

9
МВФ раіць павысіць адсоткавыя стаўкі і дэвальваваць рубель

Кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс спадзяецца, што Беларусь будзе і далей расплачвацца па даўгах.

Міжнародны валютны фонд (МВФ) раіць Нацбанку Беларусі павысіць адсоткавыя стаўкі, каб яны стымулявалі прыток дэпазітаў у банкі, паведамляе Reuters.

«Мы лічым неабходным узмацніць грашова-крэдытную палітыку, у прыватнасці, павысіць адсоткавыя стаўкі, каб яны былі станоўчыя у рэальным выразе. Гэта створыць стымулы для людзей захоўваць свае зберажэнні ў выглядзе рублёвых дэпазітаў», - заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс.

Нацыянальны банк Беларусі павысіў з 16 сакавіка стаўку рэфінансавання з 10,5% да 12%.

«Нацбанк ўжо прадпрымае пэўныя крокі па павышэнні адсоткавых ставак і павышэнні патрабаванняў да абавязковых рэзерваў. Гэта крокі ў правільным кірунку. Можна зрабіць больш намаганняў, каб скараціць дэфіцыт рахунку бягучых аперацый і аднавіць давер людзей да эканомікі. Тое, што было зроблена, і тое, што плануецца зрабіць - гэта крокі ў правільным напрамку\,/i., - сказаў Джарвіс. - Мы лічым, што неабходна знізіць дэфіцыт бюджэту, неабходна істотна скараціць крэдытаванне ў межах дзяржаўных праграм».

Кіраўнік місіі МВФ ўпэўнены, што краіна не дапусціць дэфолту па даўгах: «Я мяркую, што Беларусь здольная расплочвацца па сваім знешнім доўгу. Беларусь зацікаўленая ў тым, каб падтрымліваць добрыя адносіны са знешнімі інвестарамі і знешнімі крэдыторамі».

Джарвіс таксама заклікаў Беларусь адмовіцца ад палітыкі множнасці абменных курсаў: «Наяўнасць шматлікіх абменных курсаў можа выклікаць сур'ёзныя праблемы. Могуць узнікнуць сур'ёзныя скажэнні ў эканоміцы, калі адны асобы могуць купляць замежную валюту па адным курсе, а іншыя па іншым. Важна, каб... Нацыянальны банк зноў уніфікаваў курсы. Тым не менш, тая мера, якую распачаў Нацбанк, дазволіўшы банкам гандляваць па адрозным камерцыйным курсе, з'яўляецца карыснай».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках