25 снежня 2024, Серада, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газіроўка для дзяржаўнага перавароту

14
Газіроўка для дзяржаўнага перавароту

Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла аб завяршэнні папярэдняга расследавання крымінальнай справы па падзеях 19 снежня.

Па версіі следства, канчатковай мэтай арганізатараў і ўдзельнікаў «масавых беспарадкаў» з'яўляўся дзяржаўны пераварот, піша «Салiдарнасць».

Было б дзіўна, калі б МУС прыйшло да іншай высновы. Бо тэзіс аб падрыхтоўцы дзяржаўнага пераварота задоўга да заканчэння расследавання неаднаразова гучаў з вуснаў самога Аляксандра Лукашэнкі. А ён цяпер у Беларусі вярхоўны следчы, пракурор і суддзя ў адной асобе.

У паведамленні, якое з'явілася на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, гаворыцца: «Па заключэнні следства, атрыманыя вычарпальныя доказы аб спробе змены Канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь па папярэдняй змове з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і арганізацый, якія па сутнасці ставілі канчатковай мэтай ажыццяўленне дзяржаўнага перавароту. У ходзе расследавання крымінальных спраў усталяваныя роля і ступень удзелу кожнага фігуранта падзей».

І вось тут пачынаецца самае цікавае. У Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь ёсьць артыкулы 356 («Здрада дзяржаве») і 357 («Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»). Калі хтосьці сапраўды спрабаваў зрабіць дзяржаўны пераварот, то абвінавачванне яму павіннае быць прад'яўленае па гэтых артыкулах.

Але гэтага не здарылася ні з кім з фігурантаў вышэйзгаданай крымінальнай справы. Наадварот, на мінулым тыдні экс-кандыдатам у прэзідэнты Уладзіміру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму, а таксама яшчэ шэрагу вязняў СІЗА КДБ змякчылі абвінавачванне, перакваліфікавалі яго з 293-га артыкулу («Масавыя беспарадкі») на 342-і («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

У больш складанай сітуацыі знаходзяцца нядаўнія прэтэндэнты на пост прэзідэнта Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і Зміцер Ус. Ім па-ранейшаму інкрымінуецца 293 артыкул. Але і ён да дзяржаўнага перавароту ніякага дачынення не мае. Так хто ж яго спрабаваў ажыццявіць?

І галоўнае: якім чынам? На папярэдніх судовых працэсах быў агучаны спіс рэчаў, нібыта выяўленых праваахоўнымі органамі на плошчы Незалежнасці пасля разгону дэманстрацыі: бутэлькі ад вады «Бонаква», сцягі, тронкі ад іх, вуды, 65 кавалкаў арматуры, фрагмент трубы, два ледасека і драўляныя палкі. Трэба быць клінічным ідыётам, каб дапусціць, што нехта пры дапамозе гэтага «арсенала» збіраўся учыніць дзяржаўны пераварот! Аб тым, што ва ўдзельнікаў акцыі пратэсту была хоць нейкая агнястрэльная зброя, не заікаюцца нават МУС і КДБ. Так што, змяніць «канстытуцыйны строй па папярэдняй змове з прадстаўнікамі замежных дзяржаў» планавалі пасродкам кавалкаў арматуры і бутэлек з-пад газіроўкі??? Змагацца з тысячамі да зубоў узброеных спецназаўцаў «пераваротчыкі» збіраліся драўлянымі палкамі і аж двума ледасекамі???

Абсурднасць абвінавачвання ў дзяржаўным перавароце відавочная. Таму яно з юрыдычнага пункту гледжання і не прад'яўленае. А лірычныя адступленні на гэты рахунак ў паведамленні МУС, мабыць, прызначаныя для прапагандысцкіх мэтаў. І гэта лішні раз даказвае, што ні аб якой аб'ектыўнасці следства па справе 19 снежня размовы быць не можа.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках