23 снежня 2024, панядзелак, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірыну Халіп выклікалі ў КДБ знаёміць са справай

8
Ірыну Халіп выклікалі ў КДБ знаёміць са справай

Жонка Андрэя Саньнікава Ірына Халіп пачала знаёміцца з крымінальнай справай.

5 красавіка Ірына Халіп пачала азнаямленьне з крымінальнай справай, у якой яна фігуруе як абвінавачаная ў арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо ва ўдзеле ў такіх дзеяньнях. Для азнаямленьня са справай Ірыну Халіп супрацоўнікі спэцслужбаў павезьлі ў КДБ. На час падрыхтоўкі рэпартажу яна яшчэ не вярнулася дамоў. Маці Ірыны Халіп Люцына Бяльзацкая сказала «Свабодзе»:

«Учора толькі перакваліфікавалі абвінавачаньне, а сёньня яна пачала знаёміцца са справай. Паводле зьвестак, у справе таксама фігуруюць Севярынец і Марцалеў».

Сузаснавальнік БХД Павал Севярынец падчас выбарчай кампаніі ўзначальваў штаб Віталя Рымашэўскага, Сяргей Марцалеў актывістам штабу Мікалая Статкевіча, Ірына Халіп падчас выбараў дапамагала свайму мужу Андрэю Саньнікаву. Чаму гэтыя людзі апынуліся ў адной справе, чаму Ірыну Халіп ня будуць судзіць разам з мужам, Андрэем Саньнікавым? У маці Ірыны Халіп ёсьць вэрсія:

«Магчыма, яны пабаяліся судзіць разам мужа і жонку — гэта было б і для гэтага рэжыму занадта. Ня ведаю, лёгіку тут зразумець немагчыма».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках