23 лiстапада 2024, Субота, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік МЗС Украіны: Нават на ўзроўні старшыняў калгасаў - гэта непрымальна

59

Экс-міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Агрызка пракаментаваў інцыдэнт з грубымі заявамі Аляксандра Лукашэнкі аб кіраўніцтве Украіны і ЕЗ.

На ягоную думку, варта пачакаць пакуль кіраўнік Беларусі «акуратна, прыгожа выбачыцца», сказаў Агрызка ў эфіры праграмы Шустэр Live.

«Такія рэчы ў дыпламатыі з'яўляюцца непрымальнымі. Нават на ўзроўні старшыняў калгасаў, мне здаецца, трэба знаходзіць нармальныя формулы для выражэння сваіх думак», - цытуе «Украінская праўда» палітыка.

Як вядома, Лукашэнка абвінаваціў прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў «вашывасці», а прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэля Барозу назваў «казлом». «Што датычыцца такіх казлоў, як Барозу і іншых... Ну, хто такі Барозу? Быў нейкі Барозу ў Партугаліі, але выгналі яго і прыстроілі ў Еўракамісію. Я менш за ўсё гляджу, што дзе хто ляпнуў з еўрапейскіх чыноўнікаў. Іх там тысячы», - заявіў тады Лукашэнка.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках