23 снежня 2024, панядзелак, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў папрасіў перадаць у калонію футбольныя буцы

7
Аляксандр Атрошчанкаў папрасіў перадаць у калонію футбольныя буцы

А таксама пальчаткі брамніка.

Як паведаміла «Нашай Нiве» Дар'я Корсак, яна ўжо перадала мужу буцы і пальчаткі. Па крайняй меры, іх у яе прынялі. У лісце да жонкі Аляксандр скардзіўся, што ў калоніі не так і шмат жадаючых гуляць у футбол. Але аднадумцаў ўсё-ткі знайшоў. Да арышту, па словах Дар'і, муж тройчы на тыдзень з сябрамі гуляў у футбол.

Прэс-сакратар Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў 19.12.2010. Ён адбывае пакаранне ў калоніі «Віцьба». Яму можна напісаць ліст:

Атрошчанкаў Аляксандр Сяргеевіч

2113000, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба, выпраўленчая калонія №3.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках