23 снежня 2024, панядзелак, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нашу Ніву» і «Народную волю» закрываюць за «некарэктнае» асвятленне тэракту

48
«Нашу Ніву» і «Народную волю» закрываюць за «некарэктнае» асвятленне тэракту

Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі распавёў, чаму ён хадайнічае аб спыненні выхаду «Нашай Нівы» і «Народнай Волі».

Выступаючы на ​​семінары кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ ў Гародні, Алег Праляскоўскі сказаў, што хадайніцтва - гэта «права міністэрства і мая, як міністра, асабістая пазіцыя».

«Тое, што яны адважыліся дапамагаць некаторым палітыкам танчыць на касцях пасля тэракту - прабачэння такім рэчам не будзе», - дадаў ён.

Па словах міністра, пры асвятленні падзей 11 красавіка ў менскім метро беларускія СМІ падзяліліся не па прынцыпе дзяржаўныя і прыватныя, а на прыстойных і непрыстойных.

«Некаторыя СМІ адкрыта піярыліся, перакручвалі факты, і гэта недапушчальна. Гэта як раз тое, чаго хочуць тэрарысты - пасеяць страх, паніку ў грамадстве», - падкрэсліў Алег Праляскоўскі.

Праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» асудзіла пазовы Міністэрства інфармацыі Беларусі ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску газет «Наша ніва» і «Народная воля».

У заяве «Рэпарцёры без межаў» падкрэсліваюць, што закрыццё гэтых газет будзе «надзвычай жорсткім рашэннем», паколькі «страта выданняў, чый тыраж складае амаль палову агульнага накладу ўсёй незалежнай прэсы, будзе фатальным ударам па і так вельмі абмежаваным плюралізме беларускіх СМІ».

Праваабарончая арганізацыя нагадала, што неаднаразова асуджала беларускі закон аб СМІ, які «выкарыстоўваецца ў якасці асноўнага інструмента для ціску на незалежную прэсу».

«Рэпарцёры без межаў» заклікалі Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіць у задавальненні пазову.

Раней занепакоенасць пазовамі выказала прадстаўніца АБСЕ па пытаннях СМІ Дуня Міятавіч.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках