Лукашэнка знайшоў "не казла" у Туркменістане
73- 28.04.2011, 16:49
"Хачу, каб ваш прэзідэнцкі тэрмін доўжыўся столькі, колькі я буду працаваць, паколькі мне з вамі вельмі камфортна", - заявіў Лукашэнка на сустрэчы з Гурбангулы Бердымухамедавым.
Беларусь заўсёды гатова падставіць плячо Туркменістану ў любой сітуацыі, заявіў беларускі кіраўнік. Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь "ніколі не юліла па кан'юнктурных меркаваннях", перадае БелТА.
Лукашэнка таксама адзначыў вялікія поспехі Туркменістана ў развіцці за апошнія гады. "Галоўнае дасягненне, што вы змаглі забяспечыць незалежнасць Туркменістана не на словах, а на справе і існаваць, нягледзячы на капрызы сучаснага свету. Вы забяспечылі падмурак незалежнага Туркменістана. Гэта найвялікшая заслуга вас і вашых калегаў", - сказаў самапрызначаны беларускі прэзідэнт, звяртаючыся да свайго туркменскага калегі.
"Мы на свае вочы бачым плён незалежнага Туркменістана. Памятайце, што ў Беларусі дружалюбны вам народ, які гатовы рэалізаваць любыя вашыя пажаданні, - адзначыў т.зв. прэзідэнт. - Мы вельмі адкрыта выбудоўваем адносіны. Усім, што вы ўбачыце карыснага ў Беларусі, мы гатовыя падзяліцца з вамі ".