23 лiстапада 2024, Субота, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пазовы Мінінфарма - палітычная замова

6
Пазовы Мінінфарма - палітычная замова

Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Андрэй Скурко лічыць пазоўную заяву Мінінфарма «палітычнай замовай».

Міністэрства інфармацыі падало ў Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі пазоўныя заявы аб спыненні выпуску газет «Наша ніва» і «Народная воля».

Дадзенае рашэнне прынятае ў адпаведнасці з падпунктам 2.2 пункту 2 артыкулу 51 закона «Аб сродках масавай інфармацыі» ў сувязі з вынясеннем рэдакцыям названых выданняў на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў.

Як заявіў БелаПАН галоўны рэдактар «Нашай нівы» Андрэй Скурко, ён лічыць пазоўную заяву Мінінфарма «палітычнай замовай». Журналіст нагадаў, што выданне атрымала тры папярэджанні: два - за публікацыі, звязаныя з расейскім фільмам «Хросны бацька» пра беларускія ўлады, а апошняе - у сувязі з тэрактам у Менску.

Па словах Скурко, газета мае намер аспрэчыць у судзе апошняе папярэджанне, а таксама пазоў ў ВГС.

Галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч таксама заявіў БелаПАН, што мае намер адстойваць газету ў судзе. «Калі «Наша ніва» і «Народная воля» патрэбныя грамадству, то абавязкова будуць выдавацца», - сказаў ён.

Атрымаць каментар у Мінінфарма пакуль не атрымалася.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках