2 лiстапада 2024, Субота, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк Расеі раіць дэвальвацыю

7
Цэнтрабанк Расеі раіць дэвальвацыю

Цэнтрабанк Расеі лічыць, што Беларусі трэба падвышаць гнуткасць курсаўтварэння.

"Мы лічым, што ў Беларусі павінная быць значна большая гнуткасць курсавой палітыкі. Нашае меркаванне не моцна адрозніваецца ад меркавання МВФ", - сказаў першы намеснік старшыні ЦБ Аляксей Улюкаеў журналістам у панядзелак, адзначыўшы, што гаворка ідзе пра увесь ўнутраны валютны рынак, у тым ліку рынак наяўнай валюты, перадае "Інтэрфакс Захад".

Раней паведамлялася, што Нацыянальны банк Беларусі разлічвае выйсці на адзіны курс валюты ў маі, пасля атрымання знешніх пазык, у прыватнасці, ад Расеі.

У Беларусі працягваецца маштабны валютна-фінансавы крызіс, які праяўляецца ў выглядзе вострага дэфіцыту валюты ва ўсіх сегментах ўнутранага рынку, увядзення адміністрацыйных абмежаванняў на валютны попыт, з'яўлення множных "ценявых" абменных курсаў, адтоку рублёвых дэпазітаў, рэзкага росту кошту рэсурсаў у нацвалюце, прыпынення дзейнасці прыватных кампаній-імпарцёраў, рэзкага росту - у 1,5 разы - коштаў на імпартнае харчаванне і спажывецкі імпарт у цэлым.

Спускавым механізмамі крызісу сталі: у сегменце аперацый юрыдычных асоб - адмова НББ ад валютных інтэрвенцый з-за крытычнага зніжэння золатавалютных рэзерваў; ў сегменце наяўнай валюты - выявіўся ў сакавіку рэзкі рост попыту насельніцтва на замежную валюту. У красавіку дэвальвацыйныя чаканні насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання, якія выявіліся ў сакавіку, рэзка ўзмацніліся.

Структурнымі прычынамі валютна-фінансавага крызісу з'яўляецца рост дысбалансу ў знешнім гандлі, стымуляванне мяккай грашова-крэдытнай і бюджэтнай палітыкай, да якой беларускія ўлады вярнуліся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, пасля завяршэння 15-месячнай праграмы МВФ stand-by у красавіку 2011 года.

Пасля месячнага тайм-аута на прыняцце рэгуляторных мер у сферы курсавой палітыкі НББ абвясціў аб пачатку ў апошняй дэкадзе красавіка альтэрнатыўных рынкавых таргоў замежнай валютай на беларускай біржы. Такім чынам, у Беларусі на нявызначаны тэрмін будзе легалізаваная дваістасць абменнага курсу нацвалюты, якую НББ мае намер пераадолець, зыходзячы з раўнаважкага значэння курсу беларускага рубля.

Дадзены курс нібыта будзе вызначаны зыходзячы з рыначных таргоў на біржы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках