2 лiстапада 2024, Субота, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'і Корсак не дазволілі сустрэцца з мужам

14
Дар'і Корсак не дазволілі сустрэцца з мужам

Дар'я Корсак, жонка палітвязня Аляксандра Атрошчанкава, якога марыянетачныя суд прысудзіў да 4 гадоў турмы, не змагла сустрэцца з мужам.

У суботу перад Вялікаднем Даша паехала ў калонію на кароткатэрміновае спатканне. Суд выдаў ёй дакумент на спатканне з мужам. Аднак адміністрацыя калоніі без тлумачэння прычын адмовіла ў сустрэчы. "Яны сказалі, што дазвол суда для іх нічога не значыць, і каб я прыязжала пасля 16 жніўня", распавяла charter97.org Дар'я.

Нагадаем, прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў падчас судовай расправы 2 сакавіка 2011 года быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў так званых "масавых беспарадках" і прысуджаны да 4-х год пазбаўлення волі з адбываннем у выпраўленчай установе ўзмоцненага рэжыму. Фактычна, у віну Аляксандру паставілі тое, што ён стаяў і глядзеў, знаходзячыся ў якасці журналіста на месцы падзеяў 19 снежня. Ніякіх іншых доказаў удзелу Атрошчанкава ў "масавых беспарадках" прад'яўлена не было.

Аляксандру Атрошчанкаву можна напісаць ліст: Атрошчанкаў А.С., атрад 7, ВК-3, пас. Віцьба, Віцебскі раён, Віцебская вобл. 211300

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках