23 лiстапада 2024, Субота, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данік Саннікаў напісаў тату ліст

87
Данік Саннікаў напісаў тату ліст

Уладзімір Халіп, бацька журналісткі Ірыны Халіп, перадаў у рэдакцыю charter97.org ліст Даніка тату.

"Дасылаю ліст Даніка Саннікава, які ён прадыктаваў для свайго бацькі. Ніякіх зменаў я не рабіў, усё як ёсць. Гэты ліст быў бы толькі асабістай справай Даніка, калі б не адна істотная акалічнасць. 15 мая яму спаўняецца чатыры гадкі. Першым на гэта звярнуў ўвагу чалавек з Драздоў. Рыхтуе малому спецыяльны падарунак - суды над бацькамі Даніка. І таму, напэўна, варта было б узгадаць гэты сціплы тэкст з краіны, якой "зайздросціць ўвесь свет", піша Уладзімір Халіп.

О, мой любы тата!

Я так люблю цябе! Хачу, каб ты не марудзіў з тваёй працай. Калі ласка, тата, прыязджай да нас.

Я хачу, каб ты прывёз мне што-небудзь смачнае і машынку. З добрым сэрцам, тата. Мы з маёй мамай хочам, каб ты хутчэй прыехаў. Тата, калі ты не зможаш прыехаць, калі ласка, папрасі тых, хто дасылае сувязь, вярнуць нам сувязь. Тата, мы хочам, каб ты наогул да нас прыехаў.

З любоўю, Даня.

У мамы прастуда і ёй нельга выходзіць. Таму мы выходзім толькі з цёткай Таняй, бабуляй і дзедам.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках