Пошта Расеі можа спыніць выплаты пераводаў з Беларусі
15- 21.04.2011, 15:48
ФДУП «Пошта Расеі» можа спыніць выплату пераводаў з Беларусі з-за запазычанасці рэспубліканскай паштовай службы, паведамілі ў чацвер у расейскай кампаніі.
«У сувязі з невыкананнем Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам (РУП) «Белпошта» сваіх фінансавых абавязацельстваў, прадугледжаных Пагадненнем па абмене міжнароднымі электроннымі пераводамі, ФДУП «Пошта Расеі» папярэджвае кліентаў аб магчымым спыненні выплаты паштовых пераводаў з Рэспублікі Беларусь, калі запазычанасць Пошты Беларусі перад расейскім паштовым аператарам не будзе пагашаная», - гаворыцца ў паведамленні «Пошты Расеі», перадае ІТАР-ТАСС.
Напярэдадні «Белпошта» рэзка павялічыла тарыф на перасылку міжнародных грашовых пераводаў, адрэагаваўшы на валютныя праблемы ў Беларусі. «З 20 красавіка 2011 тарыф за перасылку міжнароднага грашовага пераводу (паштовага, электроннага), прынятага ў беларускіх рублях, складае 35% ад сумы грашовага пераводу», - паведамілі на прадпрыемстве.
Між тым, агульнапрыняты тарыф за перасылку грашовага пераводу ў замежнай валюце складае 8% ад пераведзенай сумы.
Раней у сувязі з забаронай на куплю замежнай валюты ў Беларусі некаторыя кемлівыя грамадзяне краіны пачалі адпраўляць у Расею пераводы ў беларускіх рублях. Пры гэтым рэцыпіенты атрымлівалі сродкі ў расейскіх рублях.