24 снежня 2024, aўторак, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пазабіржавы валютны рынак раптоўна памёр

38
Пазабіржавы валютны рынак раптоўна памёр

Шэраг беларускіх банкаў сёння адмовіўся праводзіць угоды па куплі-продажу валюты на пазабіржавым рынку.

Прычым нават у тых выпадках, калі ўгода планавалася паміж кліентамі аднаго і таго ж банка і ў параўнальна невялікіх аб'ёмах. Ва ўсіх выпадках адмову суправаджала толькі адное тлумачэнне «Сітуацыя незразумелая. Ніякіх тлумачэнняў няма».

Між тым, заканадаўча сёння нішто не перашкаджае банкам праводзіць пазабіржавыя ўгоды. Першая дадатковая сесія на БВФБ запланаваная толькі на панядзелак, аб самім вырашэнні было афіцыйна абвешчана пазаўчора (у аўторак). Пытанне пра лёс пазабіржавага рынку было ўзнятае ў сераду, а ў чацвер гэтага сегмента рынку не стала, піша АФН.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках