23 лiстапада 2024, Субота, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камерцыйныя забудоўшчыкі прыпынілі продаж кватэр

32
Камерцыйныя забудоўшчыкі прыпынілі продаж кватэр

З-за новага курса валюты для юрыдычных асоб яны ўзялі паўзу, каб пералічыць кошты.

Больш за ўсё новы курс збянтэжыў забудоўшчыкаў, якія бралі на пачатак будаўніцтва крэдыты ў валюце. Забудоўшчыкі на ўмовах ананімнасьці пагадзіліся пракаментаваць тое, што адбываецца, піша «Комсомольская правда в Белоруссии».

- Жыллё ў нашым доме прадавалі па 2 мільёны 700 тысяч за квадратны метр, прыкладна па 900 даляраў, - тлумачыць адзін з буйных забудоўшчыкаў. - Сабекошт метра там каля 800 даляраў. Па новым курсе ў 3400 рублёў за даляр ранейшы кошт за метр - гэта нават менш за сабекошт. А нам трэба аддаваць крэдыт у валюце. Натуральна, продажы прыпынілі. Прыпыненае і заключэнне дамоваў долевага будаўніцтва па іншых дамах. Пакуль разважаем, як выкручвацца. Аптымальны варыянт - пераходзіць на аблігацыі, дзе кошт метра зафіксавана ў валюце. Або прывязваць кошт квадратнага метра ў долевым будаўніцтве да міжбанкаўскага курсу.

- Мы будаўніцтва не прыпынялі, - кажа другі буйны забудоўшчык. - Але прытармазілі продаж жыллёвых аблігацый (гэта форма долевага будаўніцтва: купіў аблігацыю - значыць купіў квадратны метр у доме, што будуецца. - Рэд.). Пакуль на тыдзень. У нас аблігацыі рублёвыя, але незразумела, па якім кошце іх прадаваць. Думаю, прыйдзецца падымаць кошт, дзесьці на 300 тысяч метр падаражэе. Рост коштаў тлумачыцца проста: калі юрыдычныя асобы купяць валюту па новым курсе Нацбанка, прывязуць з-за мяжы за гэтую валюту камплектуючыя і будматэрыялы - то як яны могуць не падаражэць? Газ і электраэнэргія падаражэлі, паліва - таксама. Сабекошт будаўніцтва расце.

Усе забудоўшчыкі сыходзяцца ў адным - бясконца кошт паднімаць немагчыма: людзі не будуць у стане набываць дарагое жыллё.

- У нас засталіся кватэры вялікага метражу, і паднімаць на іх кошт ўжо немагчыма - і так прадаюцца дрэнна, так што як заключалі, так і заключаем дамовы па старых коштах, - распавялі ў аддзеле продажаў трэцяга забудоўшчыка.

У выйгрышы засталіся тыя забудоўшчыкі, хто прадае жыллёвыя аблігацыі ў далярах. Але і яны збянтэжаныя цяперашняй сітуацыяй:

- Даляры нашым кліентам яшчэ трэба неяк купіць, каб набыць аблігацыі. Прыбыткі ў даляравым эквіваленце таксама зніжаюцца, гэта значыць пакупніцкая здольнасць насельніцтва памяншаецца.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках