27 лiстапада 2024, Серада, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесю Кіркевічу і Андрэю Пратасені прад'яўленае абвінавачванне

4
Алесю Кіркевічу і Андрэю Пратасені прад'яўленае абвінавачванне

2 красавіка 2011 г. актывісту «Маладога фронту» Алесю Кіркевічу і 27-гадоваму праграмісту Андрэю Пратасені прад'яўленае абвінавачванне.

Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама абвінавачвае удзельнікаў падзей 19 снежня па ч.2 ст.293 КК Рэспублікі Беларусь («Масавыя беспарадкі»), паведамляе прэс-служба МУС.

Намеснік старшыні МФ Алесь Кіркевіч пасля адбыцьця 10-суткавага арышту за ўдзел у акцыі салідарнасці быў затрыманы 28 студзеня ў якасці падазраванага па так званай крымінальнай справе аб «масавых беспарадках». Андрэя Пратасеню арыштавалі 9 лютага. З тых часоў абодва знаходзяцца ў турме.

У бліжэйшы час ім, а таксама абароне будуць прад'яўленыя матэрыялы крымінальнай справы для азнаямлення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках