24 снежня 2024, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызначанае месца судовай расправы над Андрэем Саннікавым

22
Прызначанае месца судовай расправы над Андрэем Саннікавым

Так званая крымінальная справа кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава перададзеная ў суд Партызанскага раёна Менска.

"Справа перададзеная на разгляд у суд Партызанскага раёна, дата пачатку судовага працэсу і суддзя пакуль не вызначаныя", - паведаміла адвакатка Марына Кавалеўская агенцтву "Інтэрфакс Захад".

Адвакатка разлічвае, што аб даце пачатку судовага працэсу стане вядома "на працягу двух тыдняў". Марына Кавалеўская таксама нагадала, што раней абаронай Саннікава было пададзенае ў пракуратуру Менска і следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС хадайніцтва аб змене кандыдату ў прэзідэнты меры стрымання, аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу і аб дапаўненні следства. "Да гэтага часу адказу мы не атрымалі", - заявіла Кавалеўская.

Беларуская дыктатура абвінавачвае Андрэя Алегавіча ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" і яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Пад "масавымі беспарадкамі" марыянеткавае следства мае на ўвазе шматтысячную мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. У той дзень кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў быў арыштаваны і да гэтага часу ўтрымліваецца ў турме КДБ. Саннікаў назваў абвінавачанне "абсурднай складанкай на зададзеную тэму.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках