23 снежня 2024, панядзелак, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень салідарнасці ў Гаазе

12

16 красавіка ў Гаазе, Нідэрланды, адбылася акцыя салідарнасці са шматлікімі беларускімі палітвязнямі, з сем'ямі гвалтоўна зніклых беларусаў, з усімі ахвярамі таталітарнага рэжыму Лукашэнкі.

Акцыя прайшла з 13:00 да 14:00 па мясцовым часе ля будынка Міжнароднага суду ў Гаазе. Удзельнікі акцыі трымалі партрэты палітычных зняволеных і гвалтоўна зніклых беларусаў і плакаты з лозунгамі "Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі!", "Дыктатар у Беларусі - ганьба Еўропы" і іншыя. Акцыя выклікала непадробную цікавасць шматлікіх мінакоў і турыстаў.

Мерапрыемства было ініцыяванае "Мы памятаем".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках