23 снежня 2024, панядзелак, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Такое адчуванне, што магчымыя выканаўцы тэракту расчаравалі ўлады

44
Анатоль Лябедзька: Такое адчуванне, што магчымыя выканаўцы тэракту расчаравалі ўлады

Беларускія ўлады, падобна, расчараваныя магчымымі выканаўцамі тэракту, і ёсць спакуса узмацніць гэты вобраз апазіцыяй, лічыць лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

«Мяне ўжо нішто не здзіўляе, - сказаў у інтэрв'ю сайту ucpb.org лідэр АГП Анатоль Лябедзька, каментуючы сітуацыю. - Калі заўтра скажуць, што прынятае рашэнне ставіць кляймо на ілбе ўсіх апазіцыянераў ці што абвяшчаная амністыя ўсім палітвязням, я гэтаму не здзіўлюся. Хоць, вядома ж, на таталізатары я паставіў бы хутчэй на першую, чым на другую навіну...

...Такое адчуванне, што магчымыя выканаўцы тэракту расчаравалі ўладу. Са звычайнага токара і электрыка складана зляпіць вобраз грознага ворага або небяспекі, якая грукае ў дзверы сярэднестатыстычнага грамадзяніна Беларусі. І ёсць спакуса узмацніць гэты вобраз апазіцыяй, як пятай калонай. А заўтра і гэтага камусьці падасца мала. І ў ролі заказчыка цалкам могуць фігураваць нейкія міжнародныя арганізацыі або асобныя краіны. Вось у такой сукупнасці канцэнтрацыя ворага такая, што можна ўздзейнічаць на ўсіх, ад немаўлят да старых...»

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках