23 снежня 2024, панядзелак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт перасцярог Лукашэнку ад рэпрэсій у сувязі з тэрактам

10
Карл Більт перасцярог Лукашэнку ад рэпрэсій у сувязі з тэрактам

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт выказаў занепакоенасць тым, што беларускія ўлады могуць «павесіць» бомбу, што выбухнула ў менскім метро, на прадстаўнікоў Захаду ў прапагандысцкіх мэтах.

«[Лукашэнкі] кажа, што арыштаваў гэтых людзей, і ведае, хто яны, так што можна чакаць, што ён выкажацца па гэтых пытаннях у бліжэйшы час, - сказаў Більт 14 красавіка ў Берліне ў інтэрв'ю брусэльскаму сайту EUobserver. - Але мы можам асцерагацца горшага».

Карл Більт адзначыў, што пасля падзей 19 снежня Лукашэнка абвінаваціў Германію і Польшчу ў фінансаванні апазіцыі, якая нібыта на гэтыя грошы планавала дзяржаўны пераварот.

Швецкі міністр перасцярог Лукашэнку ад выкарыстання тэракту ў менскім метро для далейшага прыгнечання палітычных апанентаў.

Карл Більт назваў «дрэнным знакам» агрэсіўны тон Лукашэнкі ў тэлевізійным выступе 13 красавіка.

На нарадзе 13 красавіка Лукашэнка, нагадаем, адзначыў, што саўдзельнікі і заказчыкі тэракту ў метро ўсё яшчэ шукаюцца. «Можа быць, гэтыя так званыя палітыкі ад пятай калоны нам раскрыюць карты і пакажуць, хто ж замовіў? Можа, нехта і з уладаў? Усіх дапытаць. У межах крымінальнай справы ўсіх прыцягнуць і дапытаць, не гледзячы ні на якую дэмакратыю і выццё і стогны замежных пакутнікаў», - сказаў афіцыйны беларускі лідэр.

«Ён вельмі пагардна ставіцца да Захаду, да правоў чалавека, да апазіцыі. Ствараецца ўражанне, што ён успрымае выбух як падставу для далейшых рэпрэсіяў, - лічыць Карл Більт. - Існуе новы ўзровень страху [сярод актывістаў апазіцыі ў Беларусі], што даволі натуральна, калі яны чуюць гэтую рыторыку Лукашэнкі. Яны асцерагаюцца, што гэта можа ўваходзіць у ягоныя намеры».

«Са здарэннямі такога кшталту [тэракт у метро] варта паступаць у адпаведнасці з вяршэнствам закона. Ствараць атмасферу запалохвання і страху - не спосаб кіраваць краінай, нават не спосаб спраўляцца з тэрарыстычнымі пагрозамі. Ён павінен ведаць, што мы будзем назіраць. Калі ён выкарыстае гэта як падставу для далейшай актывізацыі рэпрэсіяў, гэта будзе абавязкова заўважана», - заявіў шведскі міністр.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках