23 лiстапада 2024, Субота, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падазраваны не праходзіў абавязковую дактыласкапію для вайсковаабавязаных

34
Падазраваны не праходзіў абавязковую дактыласкапію для вайсковаабавязаных

Падазраваны ў здзяйсненні тэракту ў менскім метро не праходзіў абавязковую дактыласкапію, уведзеную для вайсковаабавязаных у Беларусі.

Пра гэта паведамляюць беларускія СМІ са спасылкай на генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, перадае "Інтэрфакс Захад".

Па ягоных словах, праз працэдуру абавязковай дактыласкапію, уведзеную пасля выбуху ў Менску ў ноч на 4 ліпеня 2008 года, прайшлі больш за 2 млн чалавек, аднак адбіткі галоўнага падазраванага па крымінальнай справе па факце тэракту ў менскім метро не зіяшчаліся ў базе дадзеных.

Пры гэтым са спасылкай на генпракурора падкрэсліваецца, што адбіткі пальцаў злачынцы былі на другой выбуховай прыладзе, якая ў 2008 годзе не спрацавала.

Па словах генпракурора, у лістападзе 2010 года следства па выбуху, які адбыўся ў ноч на 4 ліпеня 2008 года ў Менску, было падоўжанае да мая 2011 года. "Мы ўжо падыходзілі да раскрыцця гэтага злачынства, як мне ўяўляецца... Кожны тыдзень адсочваўся гэты працэс", - паведаміў Р. Васілевіч.

Паведамляецца, што ў межах крымінальнай справы па выбуху 2008 года былі апытаныя 854 сведкі, правераныя звыш за 84 тыс. абанентаў сотавай сувязі. Праваахоўнікі правялі 186 аглядаў прадметаў і дакументаў, 509 ператрусаў, былі ажыццёўленыя 863 экспертызы. Акрамя гэтага 73 чалавекі праверылі на паліграфе, апыталі 117 тыс. чалавек з тых, хто мог бы пакінуць надпіс на пачаку з-пад соку, у якім была выбухная прылада ў 2008 годзе. Паралельна з гэтым следствам раскрываліся і іншыя злачынствы.

Генпракурор не змог назваць канкрэтныя тэрміны магчымай перадачы справы ў суд, але выказаў меркаванне, што гэта можа заняць два месяцы.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках