23 лiстапада 2024, Субота, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на алкаголь адпусцілі

13
Кошты на алкаголь адпусцілі

У Беларусі адпускныя і рознічныя кошты на алкагольную прадукцыю крэпасцю звыш 28 адсоткаў будуць фарміравацца ў залежнасці ад кан'юнктуры рынку.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства эканомікі, такое рашэнне прынятае пастановай №49 ад 31 сакавіка 2011 года, апублікаванай 15 красавіка ў газеце "Рэспублiка". Яна ўступае ў сілу 15 чэрвеня.

Дакументам усталёўваецца новы парадак фарміравання і рэгулявання коштаў на алкагольную прадукцыю крэпасцю звыш 28 адсоткаў, якая вырабляецца і рэалізуецца ў Беларусі. У адпаведнасці з новым парадкам адпускныя і рознічныя кошты на алкагольную прадукцыю крэпасцю звыш 28 адсоткаў, прадукцыю, якая вырабляецца і (альбо) рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі, фарміруюцца арганізацыямі-вытворцамі і імпарцёрамі з улікам кан'юнктуры рынку, але не ніжэй за межавыя мінімальныя адпускныя і рознічныя кошты, усталяваныя пастановай Мінэканомікі №49. Аптовыя і гандлёвыя надбаўкі да адпускных коштах на паказаную алкагольную прадукцыю таксама прымяняюцца з улікам кан'юнктуры рынка.

Да ўступлення ў сілу названай пастановы прымяняюцца фіксаваныя рознічныя кошты на спірт і гарэлку, адпускныя кошты на спірт этылавы з харчовай сыравіны і мінімальныя адпускныя кошты на алкагольную прадукцыю крэпасцю звыш 28 адсоткаў, прадугледжаныя пастановай Мінэканомікі №26 ад 18 жніўня 2008 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках