Нацбанк спыніў продаж каштоўных металаў у злітках за беларускія рублі
69- 15.04.2011, 11:00
Нацыянальны банк Беларусі спыніў продаж мерных зліткаў з каштоўных металаў (золата, срэбра, плаціны) за беларускія рублі.
Пра гэта паведамляе сайт Нацбанка.
Калі раней Нацбанк прадаваў каштоўныя металы ў выглядзе зліткаў як за даляры ЗША, так і за беларускія рублі, то з 15 красавіка Нацбанк ўсталёўвае кошт продажу ў толькі ў амерыканскай валюце.
Пры гэтым зваротны выкуп зліткаў Нацбанк ажыццяўляе толькі за беларускія рублі.