25 снежня 2024, Серада, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Комсомольская правда: Тэрарыста знайшлі па тэлефанаванні

102
Комсомольская правда: Тэрарыста знайшлі па тэлефанаванні

У прэсе працягваюць з'яўляцца ананімныя каментары дасведчаных крыніц.

Пасля "зліву" праз адзін з расейскіх сайтаў фотаробата меркаванага злачынцы з неславянскай знешнасцю, намёку на адсутнасць свядомасці і публікацыі падрабязнага апісання відэафільма на аснове кадраў камер вонкавага назірання на адным з беларускіх форумаў, у расейскай "Камсамолцы" з'явіліся новыя "падрабязнасці" арышту тэрарыстаў.

Аказваецца, падазраванага атрымалася арыштаваць дзякуючы таму, што тэрарыст патэлефанаваў сваёй дзяўчыне.

"Разгледзець твар тэрарыста на кадрах з камер назірання немагчыма - той увесь час глядзіць у падлогу, а на вочы насунутая шапка. "Здала" зламысніка тэлефанаванне. Сыходзячы з платформы, перад тым як націснуць кнопку пульта і прывесці бомбу ў дзеянне, ён патэлефанаваў па мабільным сваёй дзяўчыне. Убачыўшы гэта на відэазапісах з камер, сілавікі зрабілі запыт сотавым аператарам, каб даведацца, з якіх нумароў былі тэлефанаванні каля шасці вечара на станцыі «Кастрычніцкая». А далей справа тэхнікі - па нумары вылічылі ўладальніка тэлефона", паведамляе "Комсомольская правда" са спасылкай на крыніцу, блізкую да следства.

"Так здарылася, што як раз за некалькі дзён да тэракту ў падазраванага ўзялі адбіткі пальцаў. Яны супалі з тымі, што былі выяўленыя на скрынцы, знойдзенай на месцы выбуху ў 2008 годзе. Злачынца адразу зразумеў, што міліцыя хутка вылічыць, што гэта ён падарваў бомбу на Дзень незалежнасці. Зразумеўшы, што губляць яму больш няма чаго, ён і зладзіў тэракт у сталічным метро. Але гэта пакуль здагадка", робіць выснову ананім.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках