23 снежня 2024, панядзелак, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Белтрансгаз" да продажу гатовы

9
"Белтрансгаз" да продажу гатовы

Улады Беларусі прапанавалі расейскаму ААТ "Газпрам" павялічыць пакет акцый у ААТ "Белтрансгаз".

Пра гэта 13 красавіка паведаміла крыніца, блізкая да перамоваў, перадае Прайм-ТАСС.

Крыніца праінфармавала: "Такая праца вядзецца, абмяркоўваюцца параметры гэтай магчымай угоды. Аднак канкрэтыкі ў гэтым перамоўным працэсе пакуль мала". Яна заявіла, што ў цяперашні час расейская кампанія не валодае канкрэтнымі прапановамі адносна памеру пакета акцый і ўмоваў ягонага набыцця расейскай кампаніяй.

Суразмоўца праінфармаваў, што ініцыятарам продажу акцый ААТ "Белтрансгаз" выступіў беларуская бок. Па ягоных звестках, дадзеная прапанова не звязаная з падпісаннем кантракту на пастаўку расейскага прыроднага газу ў Беларусь у 2012-2014 гг.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках