23 лiстапада 2024, Субота, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь патрапіла ў стоп-ліст для аўстрыйскага бізнэсу?

17

Угоды аўстрыйскага бізнесу з беларускімі кампаніямі ўзятыя банкамі і страхавымі кампаніямі пад асаблівы кантроль з-за валютнага крызісу.

Ліст з паведамленнем атрымалі шматлікія аўстрыйскія і еўрапейскія фірмы. На практыцы гэта азначае спыненне паставак у нашу краіну.

«Паважаныя спадарыні і спадары. Беларусь панесла ў апошнія месяцы моцныя страты ў сваіх валютных рэзервах і ў сувязі з гэтым зрабіла больш жорсткім меры па аперацыях з валютай. Таму мы просім Вашага разумення, што з гэтага часу пастаўкі беларускім пакупнікам могуць страхавацца толькі па папярэдняй дамове з намі. Просім даць нам інфармацыю аб неаплачаных фактурах вашых беларускіх пакупнікоў», гаворыцца ў лісце, які апублікаваў блогер joeck_12.

«Патлумачу: гэта катастрофа для Беларусі. Гэта прыкмета вельмі дрэннай палітычнай і эканамічнай сітуацыі і самая ніжэйшая ступень па ступені бізнес-рызыкі. Такое прадпісанне ў нас было да гэтага толькі па Эквадору, Угандзе, Лівіі і Алжыру (па апошнім «стоп» частковы, акрэдытывы ўсё ж страхуюцца). А зараз гэтую «ганаровую» кампанію папоўнілі Бераг Слановай Косткі (з-за апошніх падзей) і Беларусь. Па Еўропе ў нас Беларусь першая краіна са «стопам», тлумачыць ўсю сур'ёзнасць сітуацыі блогер.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках