24 снежня 2024, aўторак, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор: Частка аўтараў недапушчальных публікацый будзе выкліканая на допыты

42
Генпракурор: Частка аўтараў недапушчальных публікацый будзе выкліканая на допыты

З боку "асобных аўтараў" ў шэрагу СМІ і Інтэрнэце былі "танцы на крыві".

Аб гэтым заявіў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч 13 красавіка на прэс-канферэнцыі для вузкага кола журналістаў, перадае БелаПАН.

Фрагменты выступу былі паказаны па беларускіх тэлеканалах.

"Гэтыя публікацыі насілі здзеклівы, абразлівы сэнс і змест, рознага кшталту спекуляцыі і інсінуацыі, - сказаў Васілевіч. - І гэта, увогуле-та, прымушае нас і пракуратуру, МУС і Камітэт дзяржаўнай бяспекі прааналізаваць ў цяперашняй сітуацыі змест гэтых выступленняў, заяваў і з улікам тых нормаў, якія ёсць у Крымінальным кодэксе, Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях, вырашаць пытанне аб прыцягненні асоб да адпаведнай адказнасці вінаватых у такіх дзеяннях".

"Мы ў самы бліжэйшы час будзем праводзіць такі аналіз. Я думаю, што нейкая частка аўтараў недапушчальных па свайму зместу публікацый будзе выкліканая на допыты ў межах расследавання крымінальнай справы, і ў залежнасці ад таго, якія дапусцілі яны выбрыкі, будзе вырашацца пытанне аб адказнасці ", - паведаміў генпракурор.

Васілевіч не ўдакладніў, ці будуць выкліканыя на допыты пралукашэнкаўскія прапагандысты і "палатачнікі".

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках