27 лiстапада 2024, Серада, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza патрабуе вызвалення Анджэя Пачобута

3

Просьба падпісаць петыцыю да ўладаў Беларусі размешчана на сайце выдання.

Рэдакцыя газеты звярнулася да міжнародных журналісцкіх арганізацый і арганізацый, якія займаюцца абаронай правоў чалавека, замежных СМІ і палітыкаў. Петыцыя разам з сабранымі подпісамі будзе перададзеная ў амбасаду Беларусі ў Варшаве.

Наш карэспандэнт нібыта абразіў Аляксандра Лукашэнку ў сваіх васьмі артыкулах для "Газеты" і двух каментарах у Інтэрнэце, за якія яму пагражае чатыры гады турэмнага зняволення.

КДБ і пракуратура горада Гродна не ўдакладнілі ў чым, на іхнюю думку, заключаюцца супрацьзаконныя дзеянні журналіста. Абвінавачванні паверхневыя. Больш за тое, злачынства было выяўленае ў матэрыяле, у якім пра Лукашэнку Пачобут не згадаў ні разу. Менавіта так выглядае сёння дэмакратыя і свабода слова ў Беларусі. З серады, 6 красавіка, наш карэспандэнт знаходзіцца ў следчым ізалятары горада Гродна, у чаканні суда. Дата першага паседжання не прызначаная і таму не вядома, як доўга гэта працягнецца. Гэта прадуманая рэпрэсія.

Пачобут павінен быў быць вызвалены з-пад варты па заканчэнні 72 гадзін, аднак ўлады ў Менску баяцца ягонай адвагі, сілы і цвярозай ацэнкі сітуацыі ў Беларусі, якую ён выказваў ў сваіх матэрыялах на старонках "Газеты".

Ускосна рэпрэсіі закранулі жонку і двух маленькіх дзяцей Пачобута. Іхняя "віна" складаецца ў тым, што яны з'яўляюцца сям'ёй журналіста, які не збіраўся хавацца і з'яўляўся па кожнаму выкліку следчых. Падобным чынам паступала ўлада СССР у сталінскія часы.

Кэтрын Эштан, кіраўнік дыпламатыі Еўразвяза, адносна справы Пачобута напісала наступнае: "Еўрапейскі Звяз асуджае усялякага кшталту пераследы, арышты і запалохванне прадстаўнікоў незалежных беларускіх СМІ, а таксама парушэнне асноў правоў чалавека, а менавіта: свабода выказвання ўласнага меркавання, свабода сходаў, свабода СМІ. Еўразвяз заклікае ўлады Беларусі спыніць пераслед незалежных журналістаў, матывуючы гэта абразай улады або іншымі абвінавачваннямі палітычнага характару".

Патрабуем неадкладнага вызвалення Анджэя Пачобута і зняцця ўсіх абвінавачванняў, вылучаных супраць яго. Мы выступаем супраць пераследу і абвінавачвання журналіста, які спраўна выконваў свой абавязак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках