2 лiстапада 2024, Субота, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі павялічваюцца межавыя мінімальныя кошты на гарэлку

9

Беларусь падвысіць межавыя мінімальныя кошты на гарэлку і гранічныя мінімальныя адпускныя кошты на спірт.

Дадзенае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі N49, паведамляе "Інтэрфакс Захад".

Так, згодна з пастановай, адпускны кошт на гарэлку крэпасцю 40% будзе павялічаны на 8,4%, да Br6, 83 тыс., без ПДВ за 0,5 л. Пры гэтым, рознічны кошт на гарэлку складзе Br9, 4 тыс. за 0,5 л. У той жа час, лімітавы мінімальны адпускны кошт на імпартныя алкагольныя напоі, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, захоўваецца на ранейшым узроўні - Br13, 65 тыс. за 0,5 л (без ПДВ).

Акрамя таго, згодна з дакументам, кошт на спірт-сырэц этылавы з харчовай сыравіны, адпушчанай арганізацыям Беларусі для вытворчасці спірту этылавага рэктыфіцыраванага з нулявой стаўкай акцызу павялічыцца на 9,7%, да Br30 тыс. (без ПДВ) за 1 дал бязводнага спірту. Пры гэтым кошт на этылавы рэктыфіцыраваны спірт, адпушчанаы арганізацыям для вытворчасці алкагольнай прадукцыі, воцату і слабаалкагольных напояў з нулявой стаўкай акцызу складзе Br40 тыс. за 1 дал бязводнага спірту. Кошт на спірт этылавы рэктыфіцыраваны з харчовай сыравіны (з улікам акцыза) складзе Br134, 2 тыс. за 1 дал бязводнага спірту.

Гэтая пастанова ўступіць у сілу праз два месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках