27 лiстапада 2024, Серада, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ патрабуе вызваліць Анджэя Пачобута

17
ЕЗ патрабуе вызваліць Анджэя Пачобута

Кіраўнік дыпламатыі Еўразвяза Кэтрын Эштан выказала "глыбокую занепакоенасць" у сувязі з працягам ўтрымання пад вартай у Беларусі карэспандэнта польскай "Газеты выборчай" Анджэя Пачобута.

Як стала вядома напярэдадні, журналіст будзе знаходзіцца ў беларускай турме да суду.

У канцы сакавіка ў дачыненні Пачобута была ўзбуджаная крымінальная справа па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі. У сераду, 6 красавіка, журналіст быў затрыманы беларускімі спецслужбамі ў Гродна, дзе пражываў. Ён збіраўся ў Менск для ўдзелу ў відэаканферэнцыі з дэпутатамі Еўрапарламента.

У пятніцу Пачобуту было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 368 частка 1 (абраза прэзідэнта). За абразу прэзідэнта можна атрымаць да двух, а за паклёп - да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Па словах Эштан, якая заклікала ўлады Беларусі спыніць пераслед незалежных журналістаў па "палітычна матываваных абвінавачаннях", утрыманне пад вартай Пачобута - "яшчэ адзін прыклад працягу парушэнняў правоў чалавека".

"ЕЗ рашуча асуджае пераслед, арышты і запалохванне прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ, а таксама парушэнні фундаментальных правоў чалавека такіх, як свабода выказвання меркаванняў, свабода сходаў і свабода СМІ", - гаворыцца ў заяве Эштан, якая паступіла у нядзелю ў РІА "Новости".

Пачобут працаваў беларускім карэспандэнтам "Газеты выборчай", але ў МЗС Беларусі акрэдытаваны не быў. У 2009 годзе МЗС пазбавіла Пачобута акрэдытацыі ў якасці замежнага журналіста і больш акрэдытацыю яму не выдавала.

Яшчэ будучы на волі, Пачобут паведаміў, што справа ў дачыненні да яго распачатая пракуратурай па матэрыялах расследавання, якое правяло УКДБ па Гродзенскай вобласці.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках