24 снежня 2024, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ала Саннікава: «Ад мяне хаваюць стан здароўя сына»

16
Ала Саннікава: «Ад мяне хаваюць стан здароўя сына»

9 сакавіка маці Андрэя Саннікава спрабавала перадаць сыну ў турму КДБ прадукты.

«Частку прадуктаў, якія раней перадаваць дазвалялі, зноў чамусьці не ўзялі», - паведаміла Ала Уладзіміраўна Саннікава «Радыё Свабода».

«Ізноў у мяне не ўзялі ўсё, зноў сказалі перадаць тварог. Відаць, як я разумею, у яго са здароўем там нешта пагоршылася. Печань ці страўнік. Мне ніхто нічога не кажа».

У ізалятары КДБ не прадугледжаныя сустрэчы сваякоў зняволеных з дактарамі, таму няма ад каго атрымаць інфармацыю аб стане здароўя сваяка, які знаходзіцца ў «амерыканцы». Адміністрацыя турмы КДБ адсылае сваякоў да адвакатаў, але большасці зняволеных не даюць канфідэнцыйных спатканняў з адвакатамі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках