23 лiстапада 2024, Субота, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нам бы дзень пратрымацца

64
Нам бы дзень пратрымацца

Нацбанк чакае паступлення расейскага дзяржкрэдыту на працягу 20-30 дзён і уводзіць на гэты тэрмін мараторый на прыняцце новых рашэнняў у галіне валютнай, курсавой і грашова-крэдытнай палітыкі.

Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Захад" паведаміла блізкая да НББ крыніца.

"У Нацбанку лічаць вычарпальнымі прынятыя меры на дадзеным этапе, гэта значыць да паступлення расейскага крэдыту", - патлумачыла крыніца часовы адрэзак мараторыя са спасылкай на інфармацыю, агучаную ў ходзе пасяджэння праўлення НББ у чацвер раніцай.

Як паведамлялася, беларускія ўлады звярнуліся да ўрада РФ з просьбай аб прадастаўленні крэдытаў на $3 млрд, у тым ліку $1 млрд дзяржкрэдыту і $2 млрд з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі па стандартах МВФ на 1 сакавік 2011 склалі $4 млрд, скараціўшыся на 20% за студзень-люты. У гэтай сувязі НББ увёў шэраг абмежаванняў на валютным рынку, у прыватнасці, па доступе імпарцёраў да біржавых таргоў. Таксама НББ дазволіў на пазабіржавым рынку ўсталёўваць курс продажу замежнай валюты ў межах 10% да афіцыйнага курсу пры ўгодах банкаў з прадпрыемствамі.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках